У Музеі Вольнай Беларусі Варшавы прайшоў трохдзённы фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова. Гучалі вершы беларускіх і замежных паэтаў, чые кнігі маюць беларускі пераклад. Гучала музыка і цікавыя аповеды пра тых, каго ўжо няма з намі, але яны пакінулі глыбокі след у літаратуры, кажа Ігар Іваноў – рэдактар выдавецтва Skaryna Press з Лондана:

– Вельмі выразна бачна, што фестываль працягвае трымацца, і не проста трымацца, ён сапраўды квітнее. Вельмі шмат людзей было ад самага пачатку, ад самай раніцы, практычна поўная заля ўвесь час. Вельмі цікавыя імпрэзы. Тут ёсць аўтары і з Беларусі, і не з Беларусі, і беларускія, і не беларускія. Вельмі цікавая праграма. І не толькі паэзія, але і проза, і музыка.
Усе тры дні радавала вока поўная заля і доўгія чэргі каля сталоў з кнігамі, якія можна было набыць і атрымаць ад аўтараў аўтографы.
Цалкам матэрыял:









Беларускае Радыё Рацыя






