BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве з’явіўся мурал у гонар Васіля Быкава

У Варшаве з’явіўся мурал, прысвечаны беларускаму пісьменніку і грамадска-палітычнаму дзеячу Васілю Быкаву. Яго стваральнік – арганізацыя „РУХ“. Распавядае сябра аб’яднання Віктар Цыркуновіч.

– Узнікла ідэя, як адзначыць стагоддзе знакамітага беларуса так, каб як мага больш беларусаў, што ў Варшаве, адзначылі разам з намі. Найлепшая ідэя — зрабіць мурал побач з Беларускім домам у Варшаве. Многа беларусаў ходзіць туды — яны пабачаць гэты мурал.

У аснове муралу – фотаздымак Васіля Быкава на пляцы Перамогі ў Менску.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя