BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні адбудзецца фестываль песні “Беларусь старажытная”

У Вільні 8 лістапада адбудзецца фестываль беларускай песні “Беларусь старажытная”.

Гэта ўжо шосты па ліку фестываль, які праводзіць ў Доме культуры Новай Вільні Таварыства беларускай культуры ў Літве на чале з Аляксандрам Адамковічам.

Як заўважае старшыня ТБК Аляксандр Адамковіч, гэты фэст ужо традыцыйна будзе штогод праводзіцца ў адзін і той жа дзень лістапада.

– Ужо традыцыйна мы вырашалі рабіць, як правіла другая субота лістапада, бо ў гэты дзень адбыўся першы фестываль у 2019 годзе. Тады ўмовы былі зусім іншыя. Выступалі выключна беларускія калектывы, прычым большасць іх была з Беларусі. Пасля таго як закрылася мяжа, на жаль, усё змянілася. Таму фармат стаў трошкі іншы.

У праграме фэсту “Беларусь старажытная” запланаваныя выступленні калектываў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Латвіі і Украіны.

Сярод удзельнікаў: Жэмерва (Польшча), “Беларускі Цуд” (Беларусь — Літва), Сяржук Доўгушаў, Абра (Латвія), Laukis (Літва), Тургелянка, Язняле, “Ойра” ды іншыя. А таксама будзе зладжаны продаж вырабаў беларускіх рамеснікаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя