“Быць пад увагай цяжка. Гэта забірае сілы і гэта трэба пераадольваць”. Зазначыла вядомая пісьменніца Святлана Курс (Ева Вежнавец) падчас сустрэчы з беларусамі Вільні.

Сустрэча з ёй адбылася 27 лютага ў Беларускім праваслаўным прыходзе Канстанцінопальскага патрыярхату.
Паводле Святланы Курс, яна сапраўды вельмі хвалявалася перад выхадам кнігі “Па што ідзеш, воўчаў?”, бо не да канца была ўпэўненая, як успрымуць беларусы вобраз саміх сябе:
– Людзі, пад дзевяццю уладамі, людзі, якія не заўсёды мелі рацыю, якія могуць быць жорсткімі, нядобрымі і чорнымі, якія могуць быць алкаголікамі, злодзеямі і п’яніцамі, якія магчыма могуць страціць сваё жыццё, сапсаваць яго, пусціць на зло, на глум. Я баялася, вось гэтае люстэрачка, што хто-небудзь зазірне ў яго, яму зробіцца непрыемна, і ён мяне узненавідзіць. У прынцыпе, гэта нічога страшнага. Я ўпэўнена, што хтосьці мяне і ненавідзіць, кніжку гэтую ненавідзіць, але я лічу, што яны маюць права на гэтыя пачуцці.
Напрыканцы сустрэчы Святлана Курс атрымала шмат падарункаў ад віленскіх беларусаў, у тым ліку абраз ад святара Георгія Роя, адбылася аўтограф-сесія і шчырыя размовы за кубкам кавы і гарбаты.

Нагадаем, Святлана Курс прыехала ў Вільню на прэзентацыю свайго рамана “Па што ідзеш, воўча” ў перакладзе на літоўскую мову Юргітай Яспанітэ-Бурокене. Гэтая імпрэза адбылася ў межах Віленскага кніжнага кірмашу.
Цалкам матэрыял:
















Беларускае Радыё Рацыя






