BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні адкрыецца дабрачынная выстава ў падтрымку Ніны Маргаевай

4 лютага ў Вільні а 19:00 ў CreateCulture Space адбудзецца адкрыццё дабрачыннай выставы-продажу, якая дапаўняе бягучую экспазіцыю Ніны Маргаевай.

На выставе будуць прадстаўлены працы іншых мастакоў і мастачак, а таксама творы самой Ніны, якія можна набыць.

Як паведамляюць арганізатары, усе сабраныя сродкі (за вылікам падаткаў) будуць накіраваныя ў падтрымку Ніны Маргаевай, якой у студзені 2023 года быў дыягнаставаны бакавы аміятрафічны склероз (БАС) — рэдкае і невылечнае захворванне, што патрабуе пастаяннай медыцынскай дапамогі і лячэння.

Выстава будзе доўжыцца да 20 лютага ўключна.

Беларускае Радыё Рацыя