BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні адкрыўся фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA

VII Міжнародны фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA адкрыўся 10 кастрычніка ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Сёлета ён ладзіцца пад лозунгам “Птушкі без гнёздаў”, які адсылае да асобы Ларысы Геніюш, якая стала сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам.

Ціхан Чарнякевіч

Паводле прэс-сакратара Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў, каардынатара віленскай “Прадмовы” Ціхана Чарнякевіча, кожны лозунг фестываляў заўжды метафарычны.

-Нам падалося, што вось гэты час вельмі блізкі фестывалю, таму што мы ўсе існуем, мы ёсць, але з гнёздамі ў многіх праблема. І таму цытата з Ларысы Геніюш досыць адпавядае сучаснай літаратурна-культурнай і ўвогуле ўсёй беларускай сітуацыі. Мы спрабуем дзесьці ўсталявацца, але гнёзды нашы засталіся ў Беларусі.

Паўліна Вітушчанка

Як кажа куратарка Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча Паўліна Вітушчанка, праграма ”Прадмовы” вельмі інтэнсіўная:

-Гэтым разам праграма сапраўды разлічаная на кожнага гледача, на кожнага чытача. Там ёсць і для самых маленькіх спектакль, і канешне, для дарослых, кнігі розных густаў. І, канешне, нагода спаткацца з любімымі аўтарамі.

VII Міжнародны фестываль PRADMOVA пройдзе ў чатырох гарадах Еўропы –  Вільні, Празе, Познані і Варшаве. У праграме фестывалю прэзентацыі кніг, дыскусіі, спектаклі, традыцыйная “Ноч паэіі” ды іншае.

Праграма фестывалю: https://pradmova.eu/periods/10-12-kastrychnika-2025-vilnja.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя