«Майстроўня» — гэта моладзевае творчае згуртаванне, заснаванае ў 1980 годзе ў Менску. Яна адраджала беларускія народныя святы і такім чынам выносіла беларускую ідэю ў публічную прастору. Майстроўцы – пазней вядомыя людзі ў культуры, журналістыцы і палітыцы – вывучалі народныя песні, ладзілі святы Калядаў, Гукання Вясны, Купалля ў Менску, Заслаўі, Вязынцы, выступалі з канцэртамі, лекцыямі, гутаркамі.

5 верасня ў беларускай краме “Кропка” ў Вільні выступяць майстроўцы Вінцук Вячорка, Сяргей Харэўскі і Сяргей Дубавец, аўтар кнігі «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду».
Пачатак а 18:00. Адрас – Savičiaus g. 6. Уваход свабодны.






