Традыцыйны беларускі абрад 31 кастрычніка паказаў этнацэнтр “Світанак” у сваёй творчай прасторы.

Як кажа кіраўніца этнацэнтра “Світанак” Марына Струнеўская, для яе вельмі важна паказваць, асабліва дзецям, прыгожыя беларускія абрады, традыцыі і звычаі, якіх няма ў суседзяў – украінцаў і літоўцаў.
– Менавіта Дзяды – адно з такіх святаў, якое не так распаўсюджана сярод суседзяў і не мае такіх традыцыяў і звычаяў, якія захаваліся да нашых дзён, як ёсць у беларусаў. Гэта вельмі важна для мяне. Бо калі я адкрывала этнацэнтр «Світанак», я хацела паказаць дзецям традыцыю «Сонцаварот», што мы павінны жыць па сваіх традыцыях, зберагаць і захоўваць гэта.
Падчас імпрэзы прысутныя распавядалі пра тое, як у іхніх раёнах Беларусі, дзе яны жылі раней, адзначаліся Дзяды і як там ушаноўвалі памерлых. Падзяліўся сваімі ўспамінамі і праваслаўны святар Георгій Рой, які да таго яшчэ прамовіў малітву за памерлых.
– У мяне з дзяцінства прывітая памяць продкаў. І потым я шмат часу свайго жыцця аддаў на тое, каб даследаваць свой радавод. А ўсё пачалося з таго, што я даведваўся пра сваіх продкаў на гэтай вячэры, бо змест гэтай вячэры быў такі, што дзед распавядаў пра сваіх дзядоў, пра бабуль, як яны жылі, што з імі было, чамусьці ў нас было важна, – як яны паміралі. Для малых гэта было страшна, але дзяцей вучылі ўспрымаць смерць.
Падчас Дзядоў у Вільні былі выкананыя традыцыі гэтага беларускага абраду. Таксама спяваліся і беларускія песні.
Нагадаем, у Беларусі Дзяды адначаюцца 2 лістапада. І хоць гэты дзень лічыцца святочным, ён не з’яўляецца афіцыйна выходным днём.
Цалкам матэрыял:


























Беларускае Радыё Рацыя







