BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні існуе беларуская аматарская капэла

Здымак: instagram / homanbel

Крыху больш за паўгода існуе беларуская аматарская капэла Homan у Літве ў Вільні. Вакальна-інструментальны ансамбль быў створаны ў Вільні для аматараў беларускай музыкі, беларусаў ды беларусак, якія жадаюць развіваць свой творчы патэнцыял, — распавёў адзін з кіраўнікоў Мікалай Семянчук:

— Капэла Гоман утварылася, можна лічыць днём нараджэння, гэта люты 2024 года. Створаная яна ў Вільні мной і маёй жонкай. То бок Мікалай і Вольга Семенчукі — мы кіраўнікі і дырыжоры гэтай аматарскай музычнай капэлы. Ідэя ўзнікла даўно, але арганізацыйная частка — гэта дзякуючы больш жонцы, бо яна кантактуе з людзьмі, запрашае і гэтак далей.

“Ідэя стварэння калектыву ўзнікла насуперак падзеям, якія імкнуцца раз’яднаць нас – беларусаў. У “Гомане” кожны мае магчымасць адчуць сябе часткай аднаго цэлага, адчуць сваю сувязь з Беларуссю, кожны мае магчымасць хоць не на доўгі час пагрузіцца ў атмасферу музыкі, спакою, сачыць за дыханнем, перапрацаваць стрэс, адчуць падтрымку.” — падкрэсліваецца ў афіцыйным рэлізе капэлы.

Беларускае Радыё Рацыя