PRADMOVA у Вільні. Фестываль інтэлектуальнай кнігі пачаўся 5 кастрычніка ў тэатры “Vilniaus klasika”. На яго з’ехаліся выдаўцы беларускай кнігі з розных краін, у тым ліку і з Беларусі, а таксама літаратары, творцы, музыкі ды іншыя.
Першай кнігай, якую там прэзентавалі, была кніга філосафа Уладзіміра Фурса “Беларусь у святле сучаснай крытычнай сацыяльнай тэорыі”.
Як кажа прафесарка ЕГУ, філосаф Таццяна Шчытцова, кніга ўяўляе з сябе зборнік тэкстаў, якія спачатку з’явіліся па-расейску. Яны прадстаўляюць апошні перыяд творчасці Уладзіміра Фурса, які быў прысвечаны пільнаму аналізу беларускага грамадства.
– Тэксты, якія прадстаўленыя ў гэтым зборніку, прысвечаныя розным аспектам. Ёсць нават адзін тэкст прысвечаны адукацыйнай сферы, аналізу палітычнага рэжыму, аналізу сацыяльных паталогій у беларускім грамадстве, якія тэндэнцыі характэрныя для беларускага грамадства з канца 90-х пачатку нулявых.

Паводле суарганізатаркі фэсту PRADMOVA Ліліі Ілюшанай, у Вільні фэст праходзіць трэці год запар, яны імкнуцца адрозніваць праграмы, але захоўваюць фокус – кнігі, лекцыі, прэзентацыі, дыскусіі.
– У гэтым годзе мы таксама працуем два поўных дні ад раніцы да вечара. Хто ведае, гэта наш такі заўсёды вельмі насычаны фармат. І з такіх цікавостак – гэта прэзентацыя кнігі Алеся Белага “Самы цымус”, дзе мы нарэшце зможаш паспытаць той самы цымус.
Падчас першага і другога дня наведвальнікаў чакаюць прэзентацыі кніг, сустрэчы з пісьменнікамі, майстар-класы, воркшопы, музычныя вечары.
Агулам фэст PRADMOVA будзе цягнуцца два месяцы ў чатырох гарадах. З 5 па 6 кастрычніка – у Вільні, з 19 па 20 кастрычніка – у Берліне, з 16 па17 лістапада — у Варшаве, з 30 лістапада па 1 снежня — у Познані. А 2 і 3 лістапада PRADMOVA пройдзе анлайн.

Поўную праграму фэсту ў Вільні можна паглядзець тут.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:










Беларускае Радыё Рацыя