BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні пакажуць спектакль «Чортава дачка»

«Чортава дачка»!(16+) – у Вільні 20 лютага беларускія акцёры пакажуць містычны спектакль-казку. Ён заснаваны на чарадзейнай частцы беларускага фальклору. У пастаноўцы бяруць удзел акцёры Зміцер Рачкоўскі, Марына Здаранкова, Сяржук Тоўсцікаў, Наста Ушакова, Алег Мяцеліца.

Як кажа Сяргей Тоўсцікаў, сцэнарыст, аўтар п’есы і рэжысёр Сяргей Здаранкоў сабраў некалькі міфаў і казак у адзіную гісторыю:

– Гэта ўсё пра чартаўшчыну, пра нячысцікаў, пра ваўкалакаў, пра цмокаў, пра чарнакніжнікаў. Ёсць чалавек, ёсць яго брат, і вось яны боўтаюцца паміж гэтых вадзяніцаў і г.д. Нам самім цікавая гэтая тэма. І мы самі ўкладваемся, і маральна, і фізічна, і матэрыяльна – кожны як можа, у гэтую гісторыю.

Спектакль «Чортава дачка» пройдзе на беларускай мове ў арт-прасторы а 19.00 па адрасе: Vilnius P. Vileišio gatvė 18N.

Падрабязную інфармацыю пра спектакль і квіткі можна знайсці па спасылцы.

Беларускае Радыё Рацыя