BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні працягвае дзейнасць тэатральная студыя “Ў нескладанае”

Сваю працу ў Вільні працягвае тэатральна-фальклорная студыя “Ў нескладанае”.

Яна скіраваная найперш на прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Да канца года плануецца правесці яшчэ тры сустрэчы па суботах, — распавёў адзін з заснавальнікаў Сяржук Тоўсцікаў:

– Асноўны накірунак наш не змяніўся. Мы беларусы ў Літве, мы спрабуем не страціць адзін аднаго, камунікуем. Тут у нас такая творчая глеба для ўзаемадзеяння, праз пастаноўку спектакля. Збіраемся, штосьці шукаем. Свая такая школа тэатральная атрымалася.

У студыі “Ў нескладанае” выкладаюць актор тэатру і кіно з 25-гадовым досведам Сяржук Тоўсцікаў і дудар, навуковец Вячка Красулін. Сустрэчы адбываюцца раз на тыдзень па суботах.

Беларускае Радыё Рацыя