BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні працуе інтэрактыўная выстава ў гонар Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў

Яе можна паглядзець бясплатна ў двары Палаца Вялікіх Князёў да 19 траўня.

Выстава «Паўстанцы 1863–1864 гадоў»  складаецца з 16 павільёнаў і мультымедыйнага купала ў гонар Кастуся Каліноўскага, аднаго з камандзіраў паўстання 1863 года.

У кожным невялікім павільёне на польскай і літоўскай мовах распавядаецца пра лідара паўстання і яго паплечнікаў, пра ўдзел у паўстанні жанчын і іх ролю, а таксама ролю духавенства і габрэяў, падаюцца таксама тэксты маніфестаў ды іншыя гістарычныя факты.

А ў мультымедыйным купале можна пабачыць карціны з жыцця паўстанцаў і паслухаць пра гісторыю паўстання.

Беларускае Радыё Рацыя