У Доме культуры Новай Вільні працуе выстава пад назвай “Вільня на палотнах беларускіх мастакоў”. Яе арганізавала Таварыства беларускай культуры ў Літве.

На выставе прадстаўлена каля 20 прац беларускіх мастакоў, якія жывуць у замежжы і ў Беларусі.
Як кажа арганізатар выставы, кіраўнік Таварыства Беларускай культуры ў Літве Аляксандр Адамковіч, гэтая выстава ўключае збор карцін з розных пленэраў, якія ладзіліся ў Вільні.
– Прадстаўлены працы з розных пленэраў, пачынаючы з 2019 года і заканчваючы 2024 годам. На выставе працы каля 10-ці мастакоў. Мастакі вельмі розныя. І з Беларусі, і з Ізраіля, і з Латвіі.
Выставу “Вільня на палотнах беларускіх мастакоў” можна паглядзець у Доме культуры Новай Вільні да 1 снежня падчас працы ўстановы па адрасе: Vilnius, Geroves g. 1.














Беларускае Радыё Рацыя





