
“Шляхетны баль” прайшоў у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні. Яго ладзіў Беларускі дом пры падтрымцы беларускага клуба сацыяльных і еўрапейскіх танцаў гурта “Валошкі” і харавога калектыву “Гоман”.
Як кажа кіраўніца беларускага клуба сацыяльных і еўрапейскіх танцаў “Валошка” Эла Мацвіенка, беларуская шляхта танцавала тыя ж танцы, што і іншая еўрапейская, музыка таксама была падобная.
– Калі браць напаолеонаўскія часы, ранейшыя, то ў прынцыпе еўрапейская мода яна даходзіла. Што датычыцца моды, што датычыцца танцаў. Калі ўзяць, тое што танчылі тут і тое, што танчылі на тэрыторыях, якія лічацца больш еўрапейскімі, то было ўсё адно і тое ж. “Катэльёны”, “Кантрадансы” – гэта танцы, якія танчылі ў дзве шарэнгі. Шарэнга кавалераў і шарэнга дамаў па парах разбіраліся.
Паводле менеджаркі праекта “Беларуская школка ў Вільні” Марыны Абрамовіч, гэта ўжо другі шляхетны баль, які яны ладзяць у Вільні і да якога старанна рыхтуюцца:
– Мы хацелі паказаць нашым дзецям і дарослым, што ў Беларусі было не толькі сялянства, была шляхта. Гэта такі дастаткова значны перыяд нашай культуры, яны павінны ведаць. Было вельмі цікава, бацькам спадабалася гэта ідэя. Усе доўга рыхтаваліся, вучылі танцы, гатавалі шляхетную ежу і вось ужо другі год запар у лютым мы святкуем шляхетны баль.
Таксама падчас імпрэзы быў арганізаваны шляхетны фуршэт і салодкі стол для дзетак. Такім чынам беларусы Вільні праводзілі апошнюю нядзелю зімы – прыгожа, годна, весела і па-сяброўску. А ўжо праз некалькі дзён надыходзіць вясна, якая асацыюецца ў многіх з росквітам, цяплом, добрым настроем і надзеяй на лепшае.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучным файле:





















Беларускае Радыё Рацыя