BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні прэзентавалі кнігу пра беларуска-габрэйскую кухню

“Самы Цымус” – прэзентацыя кнігі Алеся Белага прайшла 3 траўня ў Вільні ў прасторы “Беларускі Замак”. Кніга змяшчае 15 цікавых нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў.  У ёй аўтар даследуе кулінарныя традыцыі, якія аб’ядноўваюць беларускую і габрэйскую культуры.

Пра стравы беларускай і габрэйскай кухні, іх гісторыю з цікавымі выпадкамі з жыцця і анекдотамі, а таксама пра значэнне слова “цымус” распавёў прысутным сам аўтар Алесь Белы:

-Цымус, строга кажучы, на ідыш – цымес, але ў беларскую мову, народную гутарку ўвайшло з “у”. Цымес – гэта страва габрэйская, больш за ўсё вядомая як дэсерт, у прыватнасці дэсерт з морквы, салодкі. Але страва можа рабіцца не толькі з морквы, але з пастэрнаку, бручкі, з розных карняплодаў. Можа рабіцца не толькі як дэсерт, а можа рабіцца як мясная страва.

У Вільні гэта ўжо другая прэзентацыя кнігі Алеся Белага “Самы Цымус”. Першая адбылася на фестывалі “Прадмова”, але без удзелу самаго аўтара, бо ён не змог прыляцець тады з-за абвастрэння ізраільска-іранскага канфлікту. Яму давялося выступаць праз зум анлайн. Зараз у Вільні  прысутныя змаглі пагаварыць з аўтарам напрамую, набыць кнігі і атрымаць аўтографы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя