BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні прэзентуюць раман “Silva Rerum”

У нядзелю, 1 сакавіка, у Вільні адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу рамана Крысціны Сабаляўскайце “Silva Rerum”.

“Silva Rerum” – гэта гістарычны твор, які ахоплівае перыяд больш чым у стагоддзе – з другой паловы 17-га да канца 18-га. Гэта чатырохтомнік, падзеі адбываюцца ў Вільні і ў іншых мясціных Вялікага Княстава Літоўскага.

Сяргей Шупа
Сяргей Шупа

Раман презентуе яго перакладчык Сяргей Шупа:

– Гэта чатырохтомнік тэтралогіі “Silva Rerum”. Гэта гістарычны раман, вялікая віленская сага пра адзін шляхецкі род ад канца 17-га да канца 18-га стагоддзя, аж да смерці Вялікага Княства Літоўскага. Вельмі таленавіта напісаны твор. Аўтарка – Крысціна Сабаляўскайце. Яна вывучала гісторыю матэрыяльнай культуры, яна сядзела ў архівах дзесяцігоддзі, чытала ўсе гэтыя дакументы. І пасля сказала: я так насычаная гэтым матэрыялам, што хачу падзяліцца з іншымі людзьмі. І пачала пісаць раманы.

Прэзентацыя адбудзецца ў Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча па адрасе Vilniaus, 20. Пачатак а 14-й гадзіне. 

Беларускае Радыё Рацыя