Экафестываль пройдзе ў гэтую суботу, 19 кастрычніка, у Вільні. Ён будзе ладзіцца ў прасторы CreateCulture Space. У імпрэзе чакаецца ўдзел выкладчыкаў, мастакоў і музыкаў з пяці краінаў – Беларусі, Літвы, Аўстрыі, Партугаліі, Нямеччыны.
Арганізатары фестывалю прапануюць паглыбіцца ў свет мастацтва, музыкі і экалагічнай дасведчанасці. Пройдуць майстар-клас, лекцыя, перформанс.

Як кажа адна з арганізатарак Экафестывалю, мастачка Алена Рабкіна, яны хочуць стварыць палілог, а не маналог, каб усе ўдзельнічалі, а не толькі спажывалі кантэнт.
– У гэтым фестывалі мы канцэнтруем нашу ўвагу на сувязі мастацтва і экалогіі. Але ж нам не вельмі цікава проста гаварыць, вось гэта так, для нас вельмі важная партысіпатыўная практыка. І калі варкшоп, то мы там нешта робім, калі лекцыя – яна інтэрактыўная, калі перформанс – ён партысіпатыўны, калі дыджэй-сэт, то мы танчым усе разам.
Экафестываль у Вільні пройдзе па адрасе Karmelitų gatvė 5 і будзе доўжыцца з 15:30 да 21:0О гадзін. Уваход вольны, данаты для прасторы CreateCulture Space вітаюцца.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя






