BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні пройдзе Фестываль беларускай фальклорнай песні

У суботу, 9 лістапада, Таварыства беларускай культуры ў Літве запрашае на Пяты фестываль беларускай фальклорнай песні.

У імпрэзе, сярод іншых, возьмуць удзел гурты з Падляшша: «Жэмерва» і Асочнікі, а таксама Вольга Барышнікава, Сяржук Доўгушаў, Паліна Курановіч, «Ойра», «Беларускі цуд», «Гоман», «Валошкі», «Світанак», «Пацеркі» з Вільні. 

Мерапрыемства адбудзецца а 14.00 (час мясцовы), па адрасе: Нова-Віленскі культурны цэнтр, Gerovės g. 1, Вільня

Беларускае Радыё Рацыя