Грамадскі актывіст Ілля Міронаў у красавіку 2025 года арганізуе для беларусаў Вільні некалькі цікавых канцэртаў.
Пра каляндар канцэртаў у красавіку распавядае Ілля Міронаў:
– Плануецца тры канцэрты. Гэта канцэрт вядомага барда Аляксандра Баля. Гэта стэндап вядоўца з Белсата Дзяніса Дудзінскага. Гэта ўсё пройдзе 12 красавіка. Аляксандр Баль выступіць у такой міні-студыі. У гэты ж дзень, за пару гадзін да Аляксандра Баля, адбудзецца канцэрт у беларускім шэлтары «Замак».

Па словах Іллі Міронава, частка канцэртаў ён будзе ладзіць за квіткі, а другую частку – за данаты музыкам:
– Квіткі Аляксандра Баля прадаём па мінімальным кошце – 10-15 еўра. Таму што трэба заплаціць за арэнду зала, за рэкламу і таксама музыку заплаціць. А Дудзінскі і Піт Паўлаў прыязджаюць у Вільню па свайму жаданню. Яны спадзяюцца, што гледачы, якія прыйдуць на іх канцэрты, падтрымаюць іх данатамі.

У сакавіку 2025 году актывіст зарганізаваў у Вільні таксама шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх самым масштабным, на яго думку, быў канцэрт сям’і Бартосікаў.
Беларускае Радыё Рацыя






