Вечар памяці беларускага і літоўскага кампазітара Канстанціна Галкоўскага прайшоў у Вільні 6 чэрвеня. Ён адбыўся ў Евангелісцкай рэфармацкай царкве і быў прымеркаваны да 150-годдзя яго нараджэння.

Імпрэза была арганізавана літоўска-беларускімі арганізацыямі. Беларусь прадставіў старшыня Таварыства Беларускай культуры ў Літве Аляксандр Адамковіч.

Аляксандр Адамковіч
Паводле Аляксандра, Канстанцін Галкоўскі – адзін з тых кампазітараў, які застаўся ў цені, як у беларускай прасторы, так і ў літоўскай:
– Ён пакінуў вялікую і беларускую музычную спадчыну. Таксама быў актыўным беларускім дзеячам міжваеннай Вільні. Зразумела, пасля вайны адышоў ад беларускасці па розных прычынах. Шмат якія беларускія дзеячы апынуліся ў лагерах. Шмат хто з’ехаў у Менск, той жа Рыгор Шырма. І яго паплечнікаў тут практычна не засталося. Таму, можа, пра яго так мала вядома.
Творы Канстанціна Галкоўскага падчас музычнай імпрэзы выконвалі беларусы Таццяна Скарэне і хор «ПраДзіва», а таксама выступілі літоўскія выканаўцы Аўшра Люткутэ, Эліна Маслакова, Валдас Стрыужас і Вільгайле Стрыужайце, Раса Мікалаюнене, Людвікас Лагайнэ.
Завяршыў вечар хор касцёла Святога Казіміра «Ave Verum» пад кіраўніцтвам Ігара Ларыёнава.
Цалкам матэрыял:





















Беларускае Радыё Рацыя






