BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні ўсталююць помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл

Стаў вядомы пераможца конкурсу на помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл на дзядзінцы бібліятэкі Урублеўскіх літоўскай Акадэміі навук у Вільні. Пераможцам стаў Гедымінас Пекурс. Яго скульптурная кампазіцыя з двума чэрапамі на слупе заняла першае месца.

Фота: Vrublevskių bibliotekos nuotr.

Адзін з сябраў журы, культурніцкі журналіст Валдас Пуцейкіс так ахарактарызаваў працу пераможцы: «надзвычай запамінальны, свежы, наватарскі і без скульптурных клішэ аб смерці і неўміручасці. Здаецца, ён трансфармуе шэкспіраўскі міф пра Рамэа і Джульету, нагадваючы лёс Барбары і Жыгімонта, каханне, смерць і жыццё паміж імі».