Кінафестываль “Паўночнае ззянне” будзе адбывацца з 4 па 21 лістапада. Убачыць стужкі можна будзе афлайн у Вільні, Варшаве і Таліне альбо анлайн.

Пра адметнасці сёлетняй праграмы распавяла дырэктарка фэсту Воля Чайкоўская:
– Мы адзначаем сёлета сваё дзесяцігоддзе. І наш канцэпт сёлета гучыць як «вярнуцца да каранёў». Гэта значыць, што мы разважаем пра свае карані, пра сваю ідэнтычнасць, пра тое, адкуль мы ідзем як кінафестываль. І ў больш глабальным і філасофскім сэнсе разважаем пра сваё мінулае, повязь яго з сучаснасцю і г.д.
У Варшаве афлайн стужкі пакажуць у кінатэатры Kinoteka з 8 па 10 лістапада.
Больш інфармацыі можна знайсці на сайце: https://www.northernlightsff.com/
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






