BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«КінаКаляды48» у Вільні

У Вільні ажыццяўляецца крэатыўны праект “КінаКаляды48” пра беларускія традыцыі святкавання Калядаў. Як заяўляюць арганізатары, зарэгістраваць каманду і далучыцца да КінаКаляднага руху, які ўжо трэці год збірае вакол больш за 100 чалавек з розных краін, можна ўжо зараз. А асноўная праца пачнецца з 13 снежня.

Каманды будуць здымаць свой уласны кароткаметражны калядны фільм за 48 гадзін.

Як кажа прадзюсарка «КінаКалядаў48» Надзея Ількевіч, гэта чэлендж для ўдзельнікаў любой падрыхтоўкі з розных краінаў, якія хочуць прымяніць свае навыкі ці паспрабаваць упершыню напісаць сцэнар і зняць кіно.

Робім чэлендж па стварэнні фільмаў за 48 гадзін. Гэтая канцэпцыя ўзятая са шматлікіх конкурсаў, якія праводзяцца ў свеце. Ёсць нават такія курсы, якія ладзіць кінафестываль у Таронта, ці яшчэ якія іншыя фестывалі. І мы ўзялі такую канцэпцыю, каб натхніць людзей здымаць свае калядныя кароткаметражныя фільмы, каб тыя, хто ўдзельнічаюць, змаглі трохкі пераасэнсаваць тэму Раства, Новага году.

Арганізатары заклікаюць усіх жадаючых прадэманстраваць сваю крэатыўнасць і разам з камандай зарэгістравацца на праект па спасылцы: https://createculture.group/kinakaliady48#rec66724952

Усе фільмы будуць складзеныя ў альманах і паказаныя ў кінатэатры ў Вільні.
Удзельнічаць можна як афлайн у Вільні, так і анлайн. Колькасць каманд неабмежаваная.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіву Надзеі Ількевіч