У Вільні стартаваў анлайн-збор сродкаў на падтрымку беларускіх музыкаў у выгнанні.

Ініцыятарам кампаніі стаў былы палітзняволены Ілля Міронаў, які з 2023 года арганізуе ў літоўскай сталіцы канцэрты, творчыя вечары і культурныя сустрэчы з удзелам беларускіх артыстаў:
– Байсол я выбраў, таму што Байсоў мне адказаў, яны мне напісалі, што чулі пра тое, што я займаюся канцэртамі. Людзі, якія ходзяць на канцэрты, яны задаволеныя, таму мяне хочуць падтрымаць. І была выбраная пляцоўка Байсола. Калі людзі мяне падтрымаюць, то я змагу купіць гэтае абсталяванне. Людзі таксама даведаюцца, што мы праводзім канцэрты.
Па словах Міронава, мэта анлайн-збору — 3000 еўра. Гэтыя сродкі плануецца накіраваць на набыццё ўласнага канцэртнага абсталявання: барабаннай устаноўкі, гітарных і басовага комбікаў, а таксама неабходнай камутацыі, што дазволіць больш прафесійна арганізоўваць канцэрты ў Вільні.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Іллі Міронава.






