BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Владаве падвялі вынікі конкурсу аднаго верша з выкарыстаннем словаў мясцовай гаворкі

Пра літаратуру. Гэты паэтычны конкурс у горадзе Владава, які знаходзіцца на памежжы Беларусі і Украіны, быў заснаваны для захавання сваёй рэгіянальнай мовы. Падчас правядзення 7-га міжнароднага літаратурнага фестывалю «Тройсцік літарацкі» былі падведзены вынікі конкурсу.

Гаворыць старшыня журы Анна Кістэльска:

Ініцыятарам гэтага конкурсу з’яўляецца Гарадская публічная бібліятэка ў Владаве. І спецыфіка яго ў тым, што існуе абавязковая ўмова выкарыстаць у вершы чатыры словы з палеска-надбужскай гаворкі. Калісьці яна была шырока распаўсюджана на гэтых памежных землях. Але не дачакалася зафіксавання ў пісьмовай форме, у форме кніжнай. Мы мусім захаваць хаця б слоўнікавы запас.

Творы пераможцаў V Международнага паэтычнага конкурсу аднаго верша будуць надрукаваны ў мясцовым літаратурным альманаху.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя