У маляўнічым горадзе ля самай мяжы з Беларуссю і Украінай – Владаве адбыўся 6-ы міжнародны літаратурны фестываль. Традыцыйна ў ім удзельнічалі пісьменнікі з Польшчы, Беларусі і Украіны.

Кажа беларускі драматург і літаратуразнаўца, прафесар люблінскага ўніверсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай Сяргей Кавалёў:
– Я ўпершыню на гэтым фестывалі, бо да мяне звярнуліся арганізатары. Галоўным арганізатарам з’яўляецца Люблінскае аддзяленне саюза пісьменнікаў Польшчы і кіраўнік Агнешка Поляк, і віцэ-прэзас Альдон Дзенцёл з Владавы. Яны сказалі, што хацелі б аднавіць фармат вось гэтага трохкутніка беларуска-ўкраінска-польскага. І ёсць ідэя, каб гэта ўсё працягваць.
Традыцыйна ў рамках фестывалю адбылося ўганараванне фестывальнымі ўзнагародамі. Сёлета іх атрымалі ўкраінскі пісьменнік Мікола Мартынюк з Луцка і польскі паэт, старшыня Звязу польскіх літаратараў Марэк Ваўжкевіч. А таксама былі падведзены вынікі паэтычнага конкурсу, мэта якога – падтрымаць паляшуцкую мову. Удзельнікі конкурсу ў сваіх польскіх вершах павінны былі ўжыць чатыры паляшуцкія словы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:












Беларускае Радыё Рацыя