Ірына Герасімовіч — арт-менеджарка, куратарка мастацкіх і тэатральных праектаў, адна з заснавальніц у Швейцарыі кніжнай серыі «ЗЗ кнігі для іншай Беларусі».

На фота: Ірына Герасімовіч і Зміцер Вішнёў прэзентуюць на фестывалі «Прадмова» ў Вільні раман Вішнёва «Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер», які выйшаў у кніжнай серыі «ЗЗ кнігі для іншай Беларусі».
Ірына расказала нашаму радыё пра новую кнігу, якая выйшла ў межах гэтага праекту:
-Мы нядаўна выдалі ў супрацоўніцтве з выдавецтвам “Мяне няма” ананімны “Дзённік” з Беларусі, які вельмі раю. Гэта хутчэй вельмі ціхая кніга, дзе вельмі шмат такога шчымлівага болю, такой шчымлівай праўды пра Беларусь. І аўтарка знаходзіцца ў Беларусі, таму яна не магла назваць сваё імя. І мы вырашылі, што не будзем выкарыстоўваць псеўданім, але зробім немагчымасць назваць імя бачным. І таму там стаіць замест імя аўтаркі “ананімная аўтарка”.
Ірына Герасімовіч, кіраўніца кніжнай серыі «ЗЗ кнігі для іншай Беларусі», вядомая і як перакладчыца – яна перакладала творы Лукаса Берфуса, Ільмы Ракузы, Франца Голера, Міхаэля Кумпфмюлера і іншых. Зараз жыве ў Швейцарыі ў Цюрыху.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






