BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Замкавым комплексе «Мір» адкрылася выстава «Дарога да Храма – сэрца шлях святы!»

З 24 сакавіка ў Інфармацыйнай зале музея «Замкавы комплекс «Мір» пачала сваю працу часовая экспазіцыя «Дарога да Храма – сэрца шлях святы!». Яна пазнаёміць наведвальнікаў музея з храмавай архітэктурай Наваградскага павета праз прызму фатаграфій пачатку XX стагоддзя Яна Балзункевіча, якія захоўваюцца ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

На больш як 40 здымках адлюстраваныя помнікі храмавай архітэктуры XV – пачатку XX стагоддзяў, многія з якіх на сённяшні дзень малавядомыя з-за сваёй аддаленасці ад турыстычных маршрутаў.

Асабліва каштоўнымі з’яўляюцца здымкі страчаных архітэктурных аб’ектаў: ​​царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў в. Далматаўшчына, царквы Святога Георгія ў в. Залужжа, Ільінскай царквы ў в. Адахаўшчына, Мікалаеўскіх цэркваў у м. Нягневічы і в. Маразовічы, паколькі з’яўляюцца часам адзінай крыніцай інфармацыі пра іх.

Выстава завершыць сваю працу 21 красавіка 2025 г. Уваход вольны.

Фота: facebook.com/zamakmir