Мастацкая выстава Ірыны Кветкі ладзіцца ў Варшаве ў прасторы Królewska Kawa.

“На творцу заўважна паўплывала эміграцыя і знаёмства з беларускімі аўтарамі”, – распавяла мастацтвазнаўца Эльвіра Каралёва.
– Гэта ўкраінская мастачка, якая не так актыўна працавала ва Украіне, як прыехала сюды, звязалася са мной, з беларускімі мастакамі, і ў яе пачаўся новы перыяд творчасці. Яна пачала маляваць у іншым стылі – і Варшаву, і знакавыя мясціны Варшавы. І яе стыль стаў больш яркім.
Акрамя таго, цяпер у Варшаве адбываецца і выстава іншай мастачкі – беларускі Іны Дзянішчык. Яе творы можна ўбачыць у прасторы Kult kawy.
Цалкам матэрыял:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя