BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінская музыка: Мы паказваем нашае адзінства праз музыку

У Варшаве ў беларускім клубе Scena Chmielnа адбыўся канцэрт украінскага музыкі Romario Punch. У правядзенні выступу артысту актыўна дапамагалі сябры-паплечнікі па сцэне.

Чаму падтрымаць выступоўцу было важна, распавядае суарганізатарка імпрэзы, музыка Анастасія Меншыкава:

– Romario Punch – вельмі файны музыка, ён вельмі файны мастак, і ён таксама наш музычны сябар. І для нас гэтае музычнае сяброўства вельмі важнае, бо гэтая варшаўская супольнасць музыкаў, асабліва ўкраінскіх, вельмі моцная. І гэта тое адзінства, пра якое мы заўсёды гаворым, і, у прынцыпе, адзінства ўкраінцаў. Вось як мы паказваем гэта тут, праз музыку.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Для Romario Punch гэты канцэрт стаў другім сольным.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя