Украінскі гурт I33I прэзентуе ў Варшаве свой дэбютны альбом. Імпрэза адбудзецца ў пятніцу, 29 лістапада, у клубе Scena Chmielna.

Распавядае вакалістка калектыву Анастасія Меншыкава:
– Не зважаючы на тое, што мы шмат даем дабрачынных канцэртаў і удзельнічаем у фестывалях, і самі арганізоўваем івенты. Але гэтая падзея для нас важная, бо гэта наша творчасць, наша музыка, і гэта канцэрт на 20 хвілін, будзе вялікі вечар, цэлая праграма, класныя запрошаныя госці і ўсё завершыцца аўтапаці. Бо ўсё будзе адбывацца на сцэне Хмельнай, а мы ведаем, што са сцэны Хмельнай ніхто рана не сыходзіць.
Таксама на канцэрце гурта чакаюцца спецыяльна запрошаныя госці. Сярод іх – Grohotsky, з якім гурт нядаўна прэзентаваў кампазіцыю і кліп “Дощ”.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






