BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінскі гурт I33I рыхтуецца да прэзентацыі дэбютнага ЕР

Украінскі гурт I33I, які цяпер жыве ў Варшаве, рыхтуецца да прэзентацыі дэбютнага ЕР і кліпу на адну з песень.

Распавядае вакалістка бэнду Анастасія Меншыкава:

Мы паказваем песню «Дождж». На песню «Дождж» мы адразу прэзентуем кліп. І затым і ўвесь альбом. Гэта невялікі альбом. Мы чакаем, як успрымуць альбом людзі. Нам надзвычай цікава, якая будзе рэакцыя. Нам вельмі прыемна гэтым дзяліцца. І тая падтрымка, якую мы адчувалі на працягу ўсяго часу, калі працавалі над альбомам, яна была вельмі каштоўная, і яна нам вельмі дапамагла.

У новым кліпе калектыву зняліся ўкраінскія акцёры Любава Грашнова і Міхаіл Пшанічны. Убачыць відэа цалкам можна будзе ўжо 29 кастрычніка.

Нагадаем, гурт I33I вядомы і як арганізатар серыі дабрачынных фэстаў “Завжди вільна!”

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя