Украінскі гурт “Karlen & Co”, які цяпер жыве ў Варшаве, прэзентаваў кліп на песню “Caught Me Alive”.

“Мы хацелі паглыбіць публіку ў атмасферу нашых рэпетыцый”, – распавёў лідар калектыву Алег Карленка. Ён прыгадаў, як здымаўся кліп:
-Была проста ідэя зняць з эфектам старой камеры. Знайшлі такую камеру, у ёй была карта памяці, на якой можна было зняць толькі 10 хвілін. То бок, настолькі стары быў гэты апарат і карта памяці, што яна так мала займала месца. І мы адмыслова не мянялі карту памяці, каб здымаць па тры хвіліны. Пасля перакідвалі на комп і ізноў выстаўлялі пустую карту памяці і здымалі далей.
Здымкі адбываліся на рэпетыцыйнай кропцы бэнду. Нагадаем, летась гурт “Karlen & Co” прыняў удзел у фэсце “Тутака”.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя