BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улад Бернат і Ігар Палынскі ў Беластоку даюць канцэрт

У сераду, 24 снежня, Улад DzyaDZEN’ka Бернат і Ігар Вожык Палынскі граюць у Беластоку ў Beer4U (ul. Legionowa 14/16) калядны акустычны канцэрт. Пачатак 18.30.

Абяцаюць тое самае адчуванне, калі за акном зіма (няхай і больш падобная да восені), у руцэ – келіх, а ўнутры – музыка, што трапляе проста куды трэба.

Улад DzyaDZEN’ka Бернат (Dzeciuki, RaState) адказвае за бадзёры рок-н-рол, шчыры, жывы і з агеньчыкам. Ігар Вожык Палынскі (Sumarok, Vadanosava Band) рыхтуе светлую меланхолію, ціхія словы і мелодыі, якія хочацца проста сядзець і слухаць.

Уваход — free donation.

Арганізатары