BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улад Бернат: Нагода сустрэцца з беларускай музыкай

На канцэрт, што адбудзецца 6-га сакавіка а 19-й гадзіне запрашае гарадзенскі, а цяпер ужо і беластоцкі музыка Улад Бернат, які заклікае аматараў беларускай рок-музыкі не прапусціць гэтую падзею.

– 6 сакавіка будзе канцэрт у Варшаве ў Przychodnia Skłot (ks. Ignacego Jana Skorupki 6a). Гэта дастаткова цікавы канцэрт, таму што там возмуць удзел і польскія панк-гурты “SZARA MASA” і “CONTRA 98”. Мне таксама будзе цікава паслухаць. А думаю, што кожны жадаючы можа прыйсці, далучыцца да нашай супольнасй тусовачкі.

У праграме — найлепшыя песні калектыву і традыцыйная для гурта Dzieciuki атмасфера моцнага жывога гуку, гістарычных сюжэтаў і драйву. Канцэрт стане нагодай сустрэцца з беларускай музыкай у сэрцы польскай сталіцы і правесці вечар у кампаніі аднадумцаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя