BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улад Бернат: Наш новы праект чакае на прапановы

Вакаліст легендарнага гурта Dzieciuki Улад Бернат нечакана для публікі прадставіў свой свежы праект на фэсце Prekupalle 2025.

Выступае гурт «Растэйд» на фестывалі Prekupalle 2025.
Улад Бернат

Улад Бернат распавядае пра гісторыю стварэння гэтай музычнай фармацыі:

– Гурт наш называецца «Растэйд». Мы граем мяшанку фьюжна, метала, рэгі. І ўвогуле гэта адбылося спантанна. Таму што мы хацелі проста калісьці парэпетаваць з удзельнікамі розных гуртоў.

Па словах Улада, музыкі пакуль выкарыстоўваюць традыцыйныя музычныя інструменты для сваіх песень:

– Мы карыстаемся звычайнымі інструментамі, то бок гэта гітары, бубны і нашы галасы, акрамя, канешне, цымбалаў. Але мы не збіраемся спыняцца. Можа будуць якіясьці эксперыменты, напрыклад, з афрыканскімі барабанамі, ці яшчэ чаго-небудзь. Мы паглядзім і падумаем.

Улад чакае прапановаў ад арганізатараў канцэртаў і па яго словах гатовы выступаць не толькі ў Польшы, але нават «на Ямайцы».

Цалкам матэрыял:

Выступае гурт «Растэйд» на фестывалі Prekupalle 2025.
Улад Бернат
Выступае гурт «Растэйд» на фестывалі Prekupalle 2025.
Выступае гурт «Растэйд».

Беларускае Радыё Рацыя