BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улады Гародні адмовіліся павесіць шыльду на доме, у якім жыў Васіль Быкаў

Улады Гародні адмовіліся павесіць шыльду на доме, у якім жыў народны пісьменнік Васіль Быкаў.

Васіль Быкаў на замкавай сцяне ў Гародні, 1970 год. Фота: Аркадзь Пераход

Петыцыя з адпаведнай просьбай да чыноўнікаў з’явілася на сайце petitions.by. Яе аўтары прасілі ўсталяваць мемарыяльную шыльду на доме 28 па вуліцы Вялікая Траецкая. Менавіта ў гэтым доме з 1958 года жыў Васіль Быкаў, уганараваны шэрагам дзяржаўных узнагарод у савецкі час.

Аўтары петыцыі падкрэслівалі, што адсутнасць шыльды перашкаджае належнаму ўшанаванню яго ўнёску ў беларускую і сусветную літаратуру. Аднак адказ чыноўнікаў быў адмоўны. Яны заявілі, што ў горада няма фінансавання на стварэнне “аб’ектаў манументальнага мастацтва”, а таксама дадатковых крыніц фінансавання.

Сёлета споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава.