BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улады Менска адмовіліся ад размяшчэння музея ў Пішчалаўскім замку

Сталічныя ўлады адмовіліся ад планаў пераезду Нацыянальнага гістарычнага музея ў Пішчалаўскі замак на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе да нядаўняга часу размяшчаўся следчы ізалятар № 1.

Фота: turby.by

Пра гэта паведаміў старшыня камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму Віктар Гуцько, піша «Минск новости». На пытанне вядоўцы праграмы, ці праўда гэта, што, паводле неафіцыйнай інфармацыі, у Пішчалаўскім замку плануюць размясціць Нацыянальны гістарычны музэй, ён адказаў:

«Так, сапраўды разглядалася такая магчымасць, але ад гэтай ідэі адмовіліся, размяшчэнне Нацыянальнага гістарычнага музея ў гэтым комплексе не плануецца», — заявіў Гуцько.

Паводле яго, гарадскія службы «вядуць працу над тым, каб прыстасаваць гістарычны аб’ект пад іншыя функцыі». Пад якія менавіта — чыноўнік не ўдакладніў.