BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладзімір Арлоў і інтэрнэт-бібліятэка «Kamunikat.org» едуць у Бельгію ды Нідэрланды

Пісьменнік Уладзімір Арлоў і беларуская інтэрнэт-бібліятэка «Kamunikat.org» едуць у літаратурны тур па Бельгіі і Нідэрландах. Сустрэчы з беларусамі дыяспар гэтых краінаў адбудуцца ў бельгійскім Антвэрпэне і нідэрландскім Утрэхце.

Гаворыць адзін з арганізатараў сустрэчы для бельгійскіх беларусаў – Ян Талпыга:

-У гэтыя лістападаўскія дні адбыўся Слуцкі збройны чын 1920 года. Таму цудоўная нагода сустрэцца, паслухаць і адзначыць гэтую падзею. Уладзімір Арлоў раскажа пра тыя падзеі мінулага стагоддзя, а Яраслаў Іванюк, стваральнік інтэрнэт-бібліятэкі «Kamunikat.org», больш пашырана раскажа, што такое Kamunikat. Падчас сустрэчы будзе добрая нагода набыць кнігі Уладзіміра Арлова і выдавецтва Kamunikat.

Сустрэча Уладзіміра Арлова і Яраслава Іванюка з беларусамі ў Антвэрпэне пройдзе ў суботу а 18-й гадзіне па адрасе Wolstraat 7. А на наступны дзень у нядзелю ва Утрэхце а 16-й гадзіне па адрасе Pauwoogvlinder 20.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя