BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладзімір Навумюк: Канюкі былі і ёсць беларускія

У рамках фестывалю Kołowrotek, што аб’ядноўвае вёскі Канюкі і Трасцянка, адбылася цёплая сяброўская сустрэча з народным разьбяром Уладзімірам Навумюком, які сёлета адзначыў сваё 90-годдзе.

Для майстра з Канюкоў гэта стала не толькі падставай для віншаванняў, але і магчымасцю агучыць тое, што баліць:

– Беларускае да канца будзе беларускім. Ніхто тут не зможа змяніць. Трэба ўсё ведаць, мовы таксама, але і не пакідаць свайго. Маю гасцей, якія ўдзельнічалі разам са мной у творчасці. Вельмі задаволены, што яшчэ помняць пра мяне.

Падчас сустрэчы майстар зладзіў экскурсію па сваёй хатняй майстэрні, якая стала сапраўдным міні-музеем драўлянай разьбы. Уладзімір Навумюк нарадзіўся ў Канюках у 1935 годзе, узнагароджаны медалём «Gloria Artis», ганаровы грамадзянін гміны Заблудаў, яго працы знаходзяцца ў розных краінах свету. Але сам ён — тут, жыве сярод сваіх, і па-ранейшаму гаворыць на мове продкаў: «Я просты хлопец. Але маю навакол добрых людзей».

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя