У межах 29-ага фестывалю беларускай паэзіі і аўтарскай песні «Бардаўская восень» адбудзецца канцэрт для вучняў і настаўнікаў II Агульнаадукацыйнага Ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы.

Кажа арганізатар, кіраўнік фонда “Tutaka” Павел Станкевіч:
-Вельмі важна прыехаць у Гайнаўскі ліцэй, каб да моладзі дайсці з гэтай сучаснай музыкай, сучаснай паэзіяй. У Гайнаўскім ліцэі арганізуем і канцэрт NAVIBAND, і таксама арганізуем сустрэчу з Уладзімірам Някляевым. Гэта вельмі важна, каб падтрымаць гэтыя сувязі самага маладога пакалення з папярэднімі пакаленнямі. Каб моладзь мела нагоду прысутнічаць на такіх падзеях, пазнаёміцца з такой творчасцю.
Cустрэча-канцэрт для вучняў і настаўнікаў II Агульнаадукацыйнага Ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы распачнецца 25-га кастрычніка а 10-й раніцы.
Беларускае Радыё Рацыя






