BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладзіміру Някляеву споўнілася 79 гадоў


«Прамінулы год не самы ўдалы ў жыцці — амаль палову пракачаўся ў шпіталях, – зазначае пісьменнік у фэйсбуку. – Прычым, у стане неадступнага болю, так што было не да літаратуры».

Уладзімір Някляеў нарадзіўся 9 ліпеня 1946 году ў Смаргоні Гарадзенскай вобласці — беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч.

Вучыўся ў Менскім тэхнікуме сувязі. Займаўся на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве. Завочна скончыў філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута.

Працаваў літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты «Знамя юности», старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса «Крыніца» («Родник»).

Узначальваў Саюз пісьменнікаў Беларусі і Беларусі ПЭН-цэнтр.

Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у 2010 годзе як кандыдат у прэзідэнты. Быў арыштаваны і зняволены. Пасля вызвалення працягваў займацца грамадска-палітычнай дзейнасцю.

 Лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011).

Пасля падзеяў 2020-21 гадоў Уладзімір Някляеў жыве ў Польшчы.

Радыё Рацыя далучаецца да шматлікіх віншаванняў і жадае здароўя і найхутчэйшага вяртання на вольную радзіму!

Беларускае Радыё Рацыя