BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладзіслаў Бернат вядзе новы падкаст пра музыку

Новы падкаст пра сусветную музыку з’явіўся на пляцоўцы «Будзьма Беларусамі». Яго вядоўцам стаў у былым гарадзенскі, а цяпер беластоцкі музыка і перакладчык Улад Бернат.

Улад распавядае пра асаблівасці падкаста:

– «Музыка без межаў» – гэта праграма ўвогуле пра ўсе навіны беларускай музыкі, як у Беларусі, так і за мяжой, не важна ў якім стылі, проста гэта цікава для ўсіх нас. Гэта цікава для мяне, гэта цікава для тых, хто будзе слухаць. Таму што не заўсёды ёсць магчымасць паслухаць гэтую музыку.

Па словах Улада, першы выпуск быў прысвечаны гарадзенскім гуртам. Адзін з гуртоў гэта Contra La Contra, гурт які даўно не выступае на сцэне:

– Гурт не існуе, а справа іх працягваецца таму што расейскі лэйбл «Сияние» выпусціў іх мерч праз 20 гадоў пасля таго, як банда ўжо не існуе. Можна будзе набыць іх мерч і зноў нагадаць сабе пра тое, што «з чорнай резины сделана власть».

Улад Бернат спадзяецца, што падкаст будзе мець сваіх слухачоў і гледачоў і ўжо цягам бліжэйшага тыдня мы пабачым другі выпуск гэтага падкаста.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя