Фронтмэн гомельскага гуртa Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў (ён жа – Lesley Knife) прэзентаваў пад імем “N.O.Ž.” сольны зборнік. Рэліз мае назву “Дзень Касманаўтыхі” і ўключае 9 кампазіцый ў андэграўндным гучанні.

Распавядае артыст:
-У гэты зборнік увайшоў апошні трэк, які я напісаў па матывах прыгод беларускай касманаўтыхі Марыны Васілеўскай у космасе. І выходзіць усё гэта напярэдадні Дня касманаўтыкі. Гэта, канешне, трохі са здзекамі зроблена, бо тое што яна зрабіла, гэта зусім не дасяга, гэта звычайны турызм, яшчэ і за наш рахунак.
Паслухаць зборнік цяпер можна ў інтэрнэце. Стыль зборніку музыка вызначае як “scrap metal”.
Цалкам матэрыял:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя