«Гісторыя майго жыцця». Сінгл з такой назвай у рамках сольнага праекту N.O.Ž. прэзентаваў Уладзіслаў Наважылаў, ён жа – лідар гурта “Gods Tower” Лэслі Найф.

Пра традыцыі і сувязі з іншымі музыкамі артыст распавёў нашаму радыё:
– Такая назва, канешне, з’яўляецца нейкім тыб’ютам да легендарных NaviBand, але, само сабой, стылёва мы не перакрыжоўваемся ніяк, і гэта проста трыб’ют. Але сэнс у тым, што “Гісторыя майго жыцця” – гэта адзін з трэкаў новага сінгла, там усяго тры трэкі. Першы – «Гісторыя майго жыцця». І гэта песня напісана па матывах мему «раней я быў малады і бедны, потым я шмат працаваў, і вось прайшлі гады, я зараз я ўжо не малады, а бедным так і застаўся».
Сінгл дасяжны для праслухоўвання на папулярных музычных пляцоўцах.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






