BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уладзіслаў Наважылаў прэзентаваў сінгл “Птах з перабітым крылом”

Фронтмэн гомельскага гуртa Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў (ён жа – Lesley Knife) прэзентаваў пад імем “N.O.Ž.” сінгл “Птах з перабітым крылом”.

“Гэтым трэкам я хацеў сказаць, што мы жывем у час герояў”, – распавёў нашаму радыё артыст.

-У нейкім сэнсе гэтая песня пра нас, эмігрантаў. Таму што крылы ў нас троху перабітыя. Але гэтая песня не ў негатыўным плане, а мабыць нават трохі аптымістычная. Гэтая песня пра годнасць, пры тых, хто ўчора вандраваў у нябёсах, а сёння вымушаны кульгаць па зямлі. І хоць крыло перабітае і птах ляцець не можа, ён можа проста ісці – ісці наперад. Галоўнае – заставацца сабой.

Паслухаць трэк цалкам цяпер можна на YouTube-канале музыкі: https://www.youtube.com/watch?v=7dGmkkuFZGA і на іншых музычных пляцоўках у інтэрнэце.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя