BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уля Паўловіч: Шмат што залежыць ад школьных настаўнікаў

Сёння завяршаецца Тыдзень роднай мовы. У рамках яго святкавання вакалістка менскага гурта Atesta Уля Паўловіч распавяла: “На маю зацікаўленасць у беларускай мове і культуры паўплывала ў тым ліку і школьная настаўніца”.

– На адным уроку літаратуры мая настаўніца беларускай мовы распавядала нам пра беларускую лаўрэатку Нобелеўскай прэміі Святлану Алексіевіч і яе кнігу «Чарнобыль», але ўжо на той момант гэтую пісьменніцу прыбралі з усіх падручнікаў, і ў нас у праграме яе не было. І яна ў ціхутку нам распавядала. Яна не прасіла нас нічога прачытаць. Яна не прасіла рабіць ніякіх прац. Яна проста нам распавяла, хто гэты чалавек, пра што яе кніга і распавяла, што на падставе гэтай кнігі быў зняты серыял «Чарнобыль».

Нагадаем, на гэтым тыдні ў беларускага гурта “Atesta”, які цяпер жыве ў Варшаве, выйшаў альбом “Грамадства”. Яго канцэртная прэзентацыя адбылася ў Беластоку.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя