BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Упершыню на беларускай мове выдадзена кніга Стывена Кінга

Упершыню ў перакладзе на беларускую мову выдадзены раман «Ззянне» амерыканскага пісьменніка Стывена Кінга. Кніга выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч», перакладчыцай стала Наста Карнацкая.

Фота: knihauka.com

Продаж кнігі ўжо распачаўся на сайце анлайн-кнігарні «Кнігаўка», дастаўка даступная ў 45 краінаў свету, у тым ліку ў Беларусь.

У красавіку мінулага году беларускаму выдаўцу Андрэю Янушкевічу ўдалося заключыць дамову са Стывэнам Кінгам. У планах выдавецтва — выдаць па-беларуску як старыя, так і новыя творы аўтара. Прытым Кінг адмовіўся ад перавыданняў у Расеі пасля ўводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя