BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уручэнне беларускай кінапрэміі “Чырвоны верас” адбудзецца ў Берліне

Беларускую кінапрэмію “Чырвоны верас” уручаць у Берліне 17-га лютага. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца на Еўрапейскім кінарынку Berlinale.

Фота: facebook.com/redheatheraward.

У журы кінапрэміі “Чырвоны верас” увайшлі 16 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследчыкаў. Яны ацанілі 70 беларускіх фільмаў 2021 і 2022 гадоў — ігравых, дакументальных і анімацыйных карцін. Некаторыя стужкі ўдзельнічаюць у кінапрэміі ананімна.

Узнагароды будуць уручаныя ў 13 катэгорыях. Прадугледжаная і ўзнагарода “Спецыяльная згадка”. Нямецкі кінафестываль пройдзе ў Берліне 15-25 лютага. 

Беларускае Радыё Рацыя